Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.02.2013

Дзень роднай мовы

    21 лютага 2013 года ў Хмелеўскай сярэдняй школе адзначаўся Дзень роднай мовы.

     Адкрыццё Дня пачалося з Урачыстай лінейкі. У гэты дзень усе ў школе стараліся размаўляць па-беларуску.

     Былі праведзены віктарыны, конкурс на лепшага чытальніка вершаў пра родную мову, выставы кніг беларускіх пісьменнікаў (“Беларускія пісьменнікі дзецям”), Літаратурная замалёўка “Мелодыю мовы славянскай я чую…”.

     Акрамя гэтага, была выпушчана газета “Родная мова, цудоўная мова, ты нашых думак уток і аснова…”, прысвечаная Міжнароднаму Дню роднай мовы. Скразным пытаннем у газеце было: “Што будзе з нашай роднай мовай?” Настаўнікі і вучні школы маглі выказаць сваю думку, пакінуць запіс.

    Напярэдадні Дня роднай мовы ў Хмелеўскай сярэдняй школе было праведзена анкетаванне сярод вучняў і настаўнікаў пад назвай: “Першае маё слова па-беларуску..”.

    Мэтай анкетавання было пашырэнне ўжывання беларускай мовы, а таксама выяўленне жамчужын роднай мовы. 

     Прааналізаваўшы адказы, вызначаем! Вось яны, жамчужыны роднай мовы: “матуля”, “маці”, “радзіма”, “каханне”, “дзякуй”, “калі ласка”, “прыгожы”, “натхненне”, “самы лепшы”, “пацеркі”, “мелагучная і прыгожая родная мова”, “кветкі”, “вясёлка”, “пашкадаваць”, “ласка”, “усмешка”, “сонейка”, “песня”, “маляваць”, “бусел”, “цёплы”, “трапны”, “дасціпны”, “гараджане”.

фатаздымкі

Разделы сайта