Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Рэжым працы школы

Рэжым працы
ДУА «Хмелеўская сярэдняя школа» Жабінкаўскага раёна

1. Час работы школы – з 08 г 00 мін да 17 г 00 мін (па суботах – з 09 г 00 мін да 13 г 00 мін), пры правядзенні агульнашкольных мерапрыемстваў у вячэрні час, згодна з планамі выхаваўчай работы, загадамі дырэктара школы – з 17 г 00 мін да 21 г 00 мін

Пачатак заняткаў - 09 г 00 мін
1 урок - 9 г 00 мін - 9 г 45 мін
2 урок - 9 г 55 мін - 10 г 40 мін
3 урок - 10 г 50 мін - 11 г 35 мін
4 урок - 11 г 50 мін - 12 г 35 мін
5 урок - 12 г 50 мін - 13 г 35 мін
6 урок - 13 г 45 мін - 14 г 30 мін
7 урок - 14 г 40 мін - 15 г 25 мін

2. Працягласць урокаў:
1 кл. - 35 мін;
2 - 11 кл. - 45 мін
3. Вызначыць час абеду навучэнцаў:
- на змене пасля трэцяга ўрока (1-7 класы);
- на змене пасля 4 урока - (8-11 класы).
Падчас абеду ў сталовай прысутнічае пры прыёме ежы і забяспечвае парадак дзяжурны настаўнік (згодна з графікам).
4. Час пачатку працы кожнага настаўніка за 15 мін. да яго першага ўрока. Дзяжурства настаўнікаў пачынаецца за 20 хв. да пачатку заняткаў і заканчваецца праз 20 хвілін пасля заканчэння апошняга ўрока.

1. Змяненні ў класныя часопісы (залічэнне і выбыццё вучняў) уносіць толькі класны кіраўнік па ўказанні дырэктара школы або яго намесніка па вучэбнай рабоце.
2. Катэгарычна забараняецца адпускаць вучняў з урока на розныя мерапрыемствы (рэпетыцыі, спаборніцтвы) без дазволу адміністрацыі школы.
3. У кожным навучальным кабінеце замацаваць за вучнем пастаяннае працоўнае месца з мэтай яго матэрыяльнай адказнасці за захаванасць школьнай мэблі.
4. Не дапускаць на ўрокі вучняў у верхнім і спартыўным (акрамя ўрокаў фізкультуры) адзенні. Вытрымліваць патрабаванне - дзелавы стыль адзення.

5. Староннія асобы не дапускаюцца на ўрокі без дазволу дырэктара школы.
6. Катэгарычна забараняецца праводзіць замену ўрокаў па дамоўленасці паміж настаўнікамі без паведамлення і дазволу адміністрацыі школы.
7. Правядзенне экскурсій, паходаў, выхадаў з дзецьмі за межы д. Хмелева дазваляецца толькі пасля выдання на тое загаду дырэктара школы і афармлення адпаведнай дакументацыі.
Адказнасць за жыццё і бяспеку, здароўе дзяцей пры правядзенні падобных мерапрыемстваў нясе супрацоўнік школы, прызначаны загадам дырэктара.
8. На класных кіраўнікоў ускладаецца адказнасць за ахову жыцця і здароўя дзяцей у час знаходжання ў школе, на яе тэрыторыі ў час прагулак, правядзення внекласных мерапрыемстваў.
9. У сувязі з 5-дзённай вучэбнай тыднем, у 6-ы дзень тыдня арганізаваць занятасць навучэнцаў 1-11 класаў наступным чынам:
- фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы;
- турысцка-краязнаўчыя мерапрыемствы;
- праца з сям'ёй;
- гульнявыя праграмы;
- правядзенне тэматычных вечароў, дыскатэк;
- праца аб'яднанняў па інтарэсах;
10. Курэнне педагогаў, работнікаў і навучэнцаў школы ў будынку ўстановы і на школьнай тэрыторыі катэгарычна забараняецца.
11. У сценах школы забараняюцца любыя гандлёвыя аперацыі.

Раздзелы сайта